LAVON VOLSKI - Яшчэ адзін Калядны Цуд

Разам з мы прэзэнтуем “Яшчэ адзін Калядны Цуд“ - навагоднюю казку-падарунак, дзе будзе лютаваць каралеўская варта, Галоўны горад пафарбуюць шэра-зялёнай фарбай, сьпяваць можна будзе адно што каралеўскі гімн, а Каляды... Каляды, дык наогул забароняць! А яшчэ там будзе чароўны музыка, ялінка і сапраўдны цуд, але лепей вы паглядзіце ды паслухайце самі! Над праектам працавалі: Аўтар казкі: Лявон Вольскі Здымкі, мантаж: Антон Жыванаў Музыка: Лявон Вольскі Рэдактура: Андрэй Хадановіч Ідэя: Інго Пэц
Back to Top