Красуня-вясна

Зьміцер Вайцюшкевіч сьпявае песню Красуня-вясна на верш Уладзіміра Някляева На прадвесні плачуць ледзяшы Ручаіны звоняць на прадвесні Ты мне ціха ціха для душы Заспявай прадвеснявую песню Хай душа ўскалышыцца да дна І туды пакліча, дзе святая, Дзе на ўзлеску юная вясна Першыя пралескі рассыпае Красуння-вясна звініць ручаінамі ў полі (ты нас не пакінеш ніколі) Красуння-вясна сястра нашай волі Красуння-вясна ў бела-чырвоным убранні (шчаслівая ў першым каханні) Красуння-вясна -- чароўная фея кахання Ад вясны не куды не ўцячы І праз вецер, што сцягі палошча Пойдзем мы с табой, каб у начы Запаліць агенчыкі на плошчы Будзем мы стаяць і ўспамінаць Тых, каго няма сягоння з намі Тых, каго мы будзем сустракаць З бел-чырвона-белымі сцягамі
Back to Top