З Калядамі і Новым годам віншуе Бабусенька!

Сябры! Надыходзіць Новы год, і ў нас шмат ідэй і планаў. Нас усіх чакае нешта незвычайнае! А што стары год? Хіба ён знікне? Не! Новы год – гэта працяг Старога, як і мы – працяг нашых бабуляў і дзядуляў. Мы маем гонар пазнаёміць вас з нашаю Бабусенькай: зборным вобразам тых выдатных сталых людзей, якім вы дапамагаеце. У сілу розных абставін яны засталіся сам-насам з цяжкімі хваробамі і адзінотай. Але вы зрабілі так, што ў іх жыцці нешта змянiлася да лепшага. Мы ўдзячныя ўсім вам – нашым членам, работнікам, валанцёрам, усім добрым людзям – за дапамогу! Дапамагаць іншым – гэта мудрасць. А мудрасці шмат не бывае:) З Калядамі і Новым годам! Ваш Беларускі Чырвоны Крыж і Медыка-сацыяльная служба Чырвонага Крыжа «Дапамога» Ідэя: Юлія Ляшкевіч Мастак: Юлія Рудзіцкая
Back to Top