“Стартапніца”: бутстрэпінг ад CEO Aligned Code Артура Варушылы
Бутстрэпінг — гэта спосаб фінансавання невялікіх фірмаў з дапамогай набыцця і выкарыстання рэсурсаў без павелічэння акцыянернага капіталу. Так свой бізнес можна пачаць пры вельмі нязначным фінансаванні звонку або пры поўнай яго адсутнасці.
У чым плюсы і мінусы бутстрэпінга, нам раскажа Артур Варушыла — бізнес-анёл і CEO Aligned Code. Абмяркуем мы і традыцыйныя для “Стартапніцы” пытанні. Чым кіравацца, выбіраючы праект для інвестыцый? Як разгледзець патэнцыял у рынку? Наколькі фармальнымі мусяць быць стасункі з праектам? Як ацаніць лідарскія якасці фаўндара? Абмяркуем гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё ў 14:05, размова пачнецца пасля выпуска навінаў.
Дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
2,388 views
112
31
5 years ago 00:35:16 2.4K
“Стартапніца”: бутстрэпінг ад CEO Aligned Code Артура Варушылы