Гамяльчанка дабіваецца праз суд крымінальнай справы па факце збіцця амапаўцамі пратэстоўцаў
У судзе Чыгуначнага раёну Гомля адбыўся разгляд скаргі 61-гадовай Святланы Салодкай, якая дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў АМАПу, якія нанеслі ёй і яе сыну цялесныя пашкоджанні дубінкай падчас паслявыбарных пратэстаў 11 жніўня 2020г. Суддзя Парэмскі адмовіў Святлане Салодкай, спаслаўшыся на тое, што суд не можа адмяніць рашэнне следчага, які адмовіў сп. Салодкай і яе сыну ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць апамаўцаў.
Цікавая акалічнасць – у маі суддзя Чыгуначнага суду Шэршнёў, які разглядаў аналагічную заяву сп.Святланы, вынес пастанову – адмяніць рашэнне следчага СК Гераіма аб не ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць амапаўцаў. Але неўзабаве рашэнне суддзі Шэршнёва было адменена, а справу накіравалі на паўторны разгляд.
Акалічнасці справы ў відэа сайта «Гомельская вясна»
Аўтар Ларыса Шчыракова
Гомельская вясна
1 view
3191
1171
3 years ago 00:06:27 1
Гамяльчанка дабіваецца праз суд крымінальнай справы па факце збіцця амапаўцамі пратэстоўцаў