Праграма эгаіста: што рабіць з нацыянальнымі меншасцямі

Вяртаюся да запісу ролікаў з цыклу “праграма эгаіста“. Для тых, хто раней ня бачаў такіх, раю праглядзець адмысловы плэйліст і коратка тлумачу сэнс. 1. Гэта ня ёсьць “маёй палітычнай праграмай“ - я не займаюся палітыкай. Гэта набор тэзаў, якія паводле маіх перакананьняў змяняюць краіну й ствараюць камфортныя (для мяне) умовы жыцьця. 2. Мне ўсё адно хто будзе браць ідэі ў працу. Бо іх рэалізація (гл. п.1) зьмяняе краіну 3. Няма “вырванай“ з агульнае сыстэмы ідэі. Тэзы, выкладзеныя ў роліках пераплятаюцца адна з адной. Вось і тут, правы меншасьцяў пераплецены з мясцовым самакіраваньнем, бюджэтам, дзяржаўнымі мовамі й г.д. Цяпер па самому роліку. Ключавая тэза, альбо базіс фармаваньня палітыкі - роўнасьць правоў і люстраны (з іншымі краінамі) характар стаўленьня да дыяспары. Гаворачы прасьцей, калі не хочаш каб уціскалі тваю дыяспару - не рабі ціску на дыяспары іншых на тваёй тэрыторыі. Болей распісваць ня буду, балазе асноўныя ідэі, апроч “голасу“, выкладзены й на слайды ў дадзеным відэа. Прыемнага прагляду. ЗЫ: ролік УЖО даступны маім падпісчыкам на Патрэон. Для астатніх прэм’ера будзе ў нядзелю 14 траўня
Back to Top