Саладуха, Дарафеева ці нявестка Лукашэнкі: хто атрымае «Бульбянога Боўдзілу» за свой жорсткі трэш?

Беларуская эстрада вельмі любіць атрымліваць узнагароды, а «Міністэрства сепультуры» вельмі любіць іх уручаць. Таму сёння мы вітаем вас на ўрачыстым мерапрыемстве: першай прэміі «Бульбяны Боўдзіла» за выбітныя дасягненні ў галіне эстраднага мастацтва. Саладуха, Дарафеева, Сярога, нявестка Лукашэнкі і зусім яшчэ малодзенькія зорачкі паспрачаюцца за граматы за подпісам міністра сепультуры! Эскурсія па скляпеннях беларускага поп-андэграўнда – у новым выпуску. Прышпіліцеся. Гэта канал пра музыку Беларусі, я Саша Чарнуха. Тут, у «Міністэрстве сепультуры», мы паспрабуем разабрацца, што адбываецца ў беларускай музыцы. Падпісвайцеся і стаўце лайк пад відэа, калі яно вам спадабалася. Гэта матывуе мяне здымаць новыя ролікі. 🎸 Мае сацыяльныя сеткі, дзе яшчэ больш музыкі: Telegram: Instagram: Twitter: 🎸 Папярэднія выпускі: #музыка #беларусь #песнягода
Back to Top