Праваабаронцу Ірыну Траццякову аштрафавалі на 580 рублёў – праз 9 месяцаў па затрыманні

10 сакавіка суд Чыгуначнага раёну Віцебску вярнуўся да разгляду адміністрацыйнай справы праваабаронцы Беларускага Хельсінкскага камітэту Ірыны Траццяковай, абвінавачанай паводле ч. 1 арт. КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце, які нібыта адбыўся яшчэ 19 чэрвеня 2020 году. Справа сталася «крэпкім арэшкам» для судовай сістэмы РБ. Чыгуначнаму суду ўдалося «раскалоць» яго толькі з трэцяй спробы... Штрафавалі, адмянялі, вярталі 24 чэрвеня 2020 году паводле ч.1 арт. суддзя Алена Грабянчук аштрафавала Ірыну Траццякову на 20 базавых велічынь. Пастанова была абскарджана ў абласным судзе. 16 верасня Віцебскі абласны суд адмяніў пастанову суду Чыгуначнага раёну і адправіў справу на новы разгляд. 31 снежня суд Чыгуначнага раёну вынес пастанову аб спыненні справы праз сканчэнне тэрміну прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Але суддзя Вольга Шапавалава ў сваёй пастанове памылілася – тэрмін прыцягнення да адказнасці не скончыўся. Траццякова звярнулася ў абласны суд з просьбай даць прававую ацэнку
Back to Top