Хто лепшы настаўнік Віцебскай вобласці? Інтрыга завязалася ()
Больш за 100 педагогаў Віцебскай вобласці сталі фіналістамі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь–2017». Стаж работы канкурсантаў ад 3 да 33 гадоў. Сёлета абласны этап конкурсу мае некалькі важкіх асаблівасцяў. Адна з іх – гэта ўвядзенне васьмі прадметных намінацый. І ў кожнай з іх будзе вызначаны «Настаўнік года Віцебскай вобласці–2017».
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017