Акцыя супраць смяротнага пакарання

Актывісты ў замежжы заклікалі 16 сакавіка а 17:00 ускласці кветкі каля мемарыяльнай шыльды ў Мінску, устаноўленай у памяць пра загінулых падчас тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. Сваёй акцыяй яны заклікаюць аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне. Нагадаем, што 14 сакавіка стала вядома, што Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.
Back to Top