Памяти Романа Бондаренко. Вильнюс. 2023’11’12/Памяці Рамана Бандаренкі. Вільня. 2023’11’12.

Вечером 11 ноября 2020 года Роман Бондаренко вышел во двор своего дома в Минске, чтобы узнать у неизвестных в штатском, зачем они срезают бело-красно-белые ленточки. Его избили и увезли. В ночь на 12 ноября Романа в критическом состоянии доставили в больницу, где он умер. Виновные в его убийстве известны, но не наказаны, потому что они — пособники режима Лукашенко. Последней фразой Романа было ”Я выхожу”. Она стала месседжем выхода беларусов на последующие акции. Акции протеста в память о Романе и против насилия и беспредела прошли не только в Беларуси, но и во многих странах мира. Сотни людей получили тюремные сроки за участие в акциях памяти Романа и даже просто за комментарии. Смерть Романа — символ беззакония в Беларуси, которое длится все годы правления Лукашенко. В третью годовщину убийства Романа белaрусы Вильнюса на площади Винцаса Кудирки почтили его память теплыми словами, чтением стихов и минутой молчания, завязали бело-красно-белые ленточки, символ гражданского сопротивления беларусов, а вечером возложили цветы к портрету Романа и зажгли поминальные свечи на мемориале о погибших от диктатуры у посольства Беларуси. Жыве Беларусь! Все, кому небезразлична судьба Беларуси, могут оказать помощь беженцам через Dapamoga. ФИНАНСОВУЮ ПОМОЩЬ ОТПРАВЛЯЙТЕ НА НАШИ СЧЕТА: PayPal pay@ Paysera: LT263500010016529238 SWIFT EVIULT2VXXX Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva __________________________________________________________ Увечары 11 лістапада 2020 года Раман Бандарэнка выйшаў у двор свайго дома ў Мінску, каб даведацца ў невядомых у цывільным, навошта яны зразаюць бел-чырвона-белыя стужачкі. Яго збілі і звезлі. У ноч на 12 лістапада Рамана ў крытычным стане даставілі ў шпіталь, дзе ён памёр. Вінаватыя ў ягоным забойстве вядомыя, але не пакараныя, таму што яны — памагатыя рэжыму Лукашэнкі. Апошняй фразай Рамана было “Я выходжу“. Яна зрабілася мэсэджам выхаду беларусаў на наступныя акцыі. Акцыі пратэсту ў памяць пра Рамана і супраць гвалту і бязмежжа прайшлі не толькі ў Беларусі, але і ў многіх краінах свету. Сотні людзей атрымалі турэмныя тэрміны за ўдзел у акцыях памяці Рамана і нават проста за каментары. Смерць Рамана — сімвал самачыну ў Беларусі, які доўжыцца ўсе гады кіравання Лукашэнкі. У трэцюю гадавіну забойства Рамана беларусы Вільні на плошчы Вінцаса Кудзіркі ўшанавалі яго памяць цёплымі словамі, чытаннем вершаў і хвілінай маўчання, завязалі бел-чырвона-белыя стужачкі, сімвал грамадзянскага супраціву беларусаў, а ўвечары ўсклалі кветкі да партрэта Рамана і запалілі знічы на мемарыяле загінулых ад дыктатуры каля амбасады Беларусі. Жыве Беларусь! Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga. ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ: PayPal pay@ Paysera: LT263500010016529238 SWIFT EVIULT2VXXX Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva ________________________________________________________
Back to Top