Лукашэнка баіцца 9 мая? | Боится ли Лукашенко 9 мая?

Дзень X @НАШ ДОМ ТВ ці павольнае расхістванне. Чаму Лукашэнка баіцца 9 траўня? 9 траўня можа займець у Беларусі новае значэнне. Беларусы збіраюцца на масавы пратэст у Дзень перамогі, а Лукашэнка тым часам не можа вызначыцца, ці ехаць яму на парад у Маскву. Раней у Горадні ўжо забаранілі паказ антыфашысцкага спектаклю. Ці пойдзе Лукашэнка далей і ўчыніць карную аперацыю супраць народу ў Дзень перамогі над нацызмам? Ці станецца 9 траўня гэтак званым днём Х, ці варта наагул спадзявацца на аднамомантавае падзенне рэжыму ды рыхтавацца да гэтага? Каментуюць Павел Латушка і Яўген Магда. Сюжэт Змітра Міцкевіча для праграмы “Прасвет“ з Сяргеем Пелясою. Калаж з фота: BelTa / TASS / Forum; Natalia Fedosenko / TASS / Forum.
Back to Top