СЛУЦКІ ЗБРОЙНЫ ЧЫН беларускіх ваяроў, рэж. Сяргей Ісакаў, Беларусь, 2008 г.

Слуцкі збройны чын – антыбальшавіцкае паўстанне і спроба стварэння войска БНР. Фільм паказвае падзеі лістапада – снежня 1920 г. і арганізатараў паўстання, большасць якіх зрабіліся ахвярамі сталінізму, аднак некаторыя абралі выгнанне і працягнулі барацьбу. Сярод іх Лявон Рыдлеўскі – вучань слуцкай гімназіі, які свядома далучыўся да паўстанцаў. Пасля задушэння паўстання ён апошні са свайго аддзелу перайшоў польскую мяжу. Пазней уступіў у французскую армію, удзельнічаў у саюзным дэсанце ў Нармандыі. Пасля вайны яго выбралі на пасаду віцэ-прэзідэнта Рады БНР. Вобраз Слуцкага збройнага чыну ўдакладняюць кадры з месца гістарычных падзеяў. У фільме шмат унікальнай хронікі і цытатаў з архіўных дакументаў. Глядач даведваецца, чаму случакі ўзяліся за зброю і што баранілі. Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсі
Back to Top