Дамашнія роды ў Віцебску скончыліся крымінальнай справай ()

Дамашнія роды ў Віцебску скончыліся смерцю нованароджанага. Узбуджана крымінальная справа. Следчыя ўстанавілі, што ўвечары 17 лютага 30-цігадовая жанчына ў кватэры сваёй маці ў Віцебску без нагляду медыкаў нарадзіла дзяўчынку. Падчас родаў узніклі ўскладненні і жанчына папрасіла родных выклікаць хуткую дапамогу. Маці і дзіця даставілі ў бальніцу. Аднак выратаваць немаўля ўрачы не змаглі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top