Крэва сёння - гэта простая беларуская вёска. З заходняга яе боку раскінулася шырокае гарадзішча з парэшткамі знакамітага замка, які памятае вялікіх асобаў і вялікія падзеі: яго будаваў Гедымін, тут быў забіты Кейстут, а Ягайла падпісаў з Польшчай пагадненне, што пазней атрымае назву гэтага месца - Крэўская унія.
У гэтым годзе, 7 красавіка, споўнілася 450 год ад часу надання Крэву Магдэбурскага права.
Апошнія працы па кансервацыі легендарнага замка праводзілі палякі ў 20-х гадах дваццатага стагоддзя