Дзікія птушкі Беларусі. Птушка года 2021 - Ляляк | Прырода Беларуси [Остров Ду]

Ці ведаеце вы, што ўжо больш за 20 гадоў кожны год мае свой птушыны сімвал? Нацыянальную кампанію пад назвай “Птушка года” праводзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». У мінулыя гады сімваламі Беларусі былі, як даволі вядомыя многім, да прыкладу, белы бусел, дамавы верабей, гарадская ластаўка, салавей, звычайная зязюля, глушэц. Так і, напэўна, менш вядомыя: авяльга, барадатая кугакаўка, кнігаўка, вялікі кулён, удод, вялікі арлец. Дзве тысячы дваццаць першы, думаю, больш падыдзе да другой катэгорыі. Сёлета птушыны сімвал года – ляляк! Ляляк (у перакладзе “козодой“) – гэта адзіны прадстаўнік атрада лелякападобных у Беларусі. Усяго ў свеце каля 120 відаў з гэтага атрада. Ляляк памерам з голуба, але з больш доўгімі крыламі і хвастом. Убачыць гэтую птушку ў дзікай прыродзе – вялікі поспех. І не толькі таму, што ляляк актыўны толькі ў прыцемках і ноччу. Гэтая птушка – майстар маскіроўкі, яе апярэнне практычна зліваецца з колерам ляснога подсцілу і кары дрэў. Пра прысутнасць леляка можна даведацца
Back to Top