Лагойскае княства: Гісторыя рода Тышкевічаў/ Вандроўкі па Беларусі – Калекцыя рода Тышкевічаў

Сёння вас чакае другая частка нашага падарожжа па горадзе Лагойску. Тыдзень таму вы даведаліся пра астэроід, які сутыкнуўся з зямлёй у гэтай мясцовасці каля 45-ці мільёнаў год таму, пра ранні ды няпросты перыяд гісторыі Лагойскага княства, якое выконвала функцыю фарпоста Полацкай дзяржавы, а таксама пра існаванне Лагойскай воласці ў межах Вялікага княства Літоўскага. А сёння паразмаўляем пра далейшую гісторыю Лагойска, якім уладаў магнацкі род Тышкевічаў, якія шмат чаго зрабілі як для развіцця горада, так і ўвогуле для вывучэння мінуўшчыны беларускай зямлі. Вы пазнаёміцеся з гісторыяй рода Тышкевічаў, пра будаўніцтва Лагойскай сядзібы, рэшткі якой да гэтага часу засталіся на мясцовым замчышчы, а таксама пра дзейнасць братоў Канстанціна ды Яўстаха Тышкевічаў, якія ў 19 ст. паклалі пачатак археалагічным даследаванням на беларускай зямлі. У 20-30 г.г. 16 стагоддзя Лагойшчына перайшла ва ўладанне буйнога дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага Васіля з рода Тышкевічаў герба Ляліва. Што цікава, заснавальні
Back to Top