Палітычны верш ад 90-гадовай Алены Дзьмітручыны

Спораўскія жарты вядомыя бадай паўсюль ў Беларусі. Нездарма менавіта тут адбываецца фэст народнага гумару. У палескай вёсцы жыхары сапраўды любяць распавядаць анекдоты, вершы. Многія запісваюць сваю творчасьць і любяць дзяліцца, як, напрыклад, Алена Дзьмітручына, дзевяностагадовая жыхарка вёскі Спорава, што ў Бярозаўскім раёне. Радыё Свабода паклала верш на музыку.
Back to Top