Sonika — «Балада»

Над гэтым відэа папрацавала нямала людзей: акром рэжысёра, аператара і мантажора тут былі задзейнічаныя мастак, грымёр, выканаўчы прадусар, дырэктар пляцоўкі. І ўсё тое на поўным сур’ёзе. Музыкі былі ў захапленні нават ад дэма-варыянту свайго роліка: “Вельмі прыемна глядзець на тое, што атрымалася“, — прызналася вакалістка. А Павал Квасьнеўскі пажадаў яшчэ здымачнай групе набыць адчуванне рытму і прызнаў чатыры сцэны ў кліпе вельмі добрымі. #кліпы@videaby #videa #piesni #Sonika
Back to Top