Чытае Андрэй Каляда.
Галоўны герой - Несцяровіч, дацэнт, выкладчык універсітэта.
Калі пачалася зімовая сесія студэнтаў, два тыдні Несцяровіч вольны, і ён прыехаў у бласлаўлёны Дом творчасці пісьменнікаў што-небудзь напісаць. Бо ён не толькі выкладчык універсітэта, літаратуразнавец, а і пісьменнік-празаік. Дом творчасці – былая паляўнічая рэзідэнцыя высокага ўрадавага чыноўніка. Чыноўніка з пасады турнулі, дом, у якім налічваецца чатырнаццаць пакояў, аддалі пісьменнікам. Пішыце, маўляў, тварыце, праслаўляйце бацькаўшчыну.
Як у віхурным танцы, закружылася каханне Несцяровіча і Галі......