Серыя фільмаў “Кожная травінка - лячынка“, створаная па выніках палявых даследаванняў 2017-2018 гг., азнаямляе з жывой традыцыяй выкарыстання лекавых раслін у сельскай мясцовасці Беларусі.
Відэа, інтэрв’ю: Юрый Внуковіч, Яніна Грыневіч, Аляксандра Шрубок.
Месца запісу: вв. Яславічы, Старчанята, Кяўры, Гудзенята Іўеўскага, Заборцы Астравецкага раёнаў Гродзенскай вобласці.
Год стварэння: 2018 г.