Дэпутатамі не сталі — ці ёсць “план Б“ у апазіцыі?

У Палаце прадстаўнікоў 7-га склікання не будзе ніводнага апазіцыянера. Незалежна ад таго, хто якое крыло той апазіцыі прадстаўляе: ні радыкалаў, ні памяркоўных. Калі не лічыць аднаго мандата, які атрымаў лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч. Наколькі моцным ударам для апазіцыі стаў менавіта такі вынік сёлетняй выбарчай кампаніі? Ці атрымалася хоць часткова рэалізаваць планы, звязаныя з удзелам у выбарах? Што далей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць экс-кандыдаты ў дэпутаты кіраўніца арганізацыі “Маладыя хрысціянскія дэмакраты“ Надзея Гацак і сустаршыня грамадскай кампаніі “Гавары праўду“ Андрэй Дзмітрыеў.
Back to Top