Тэлерадыёкампанія «Віцебск» і абласны ваенкамат праводзяць акцыю «Прызыў» (....

Пагаліцца нагала і атрымаць скутэр ў падарунак. Тэлерадыёкампанія «Віцебск» і абласны ваенны камісарыят напярэдадні Дня абаронца Айчыны правядуць акцыю «Прызыў». Удзельнікам можа стаць кожны, хто адслужыў ці служыць у войску. Спачатку абаронцам Айчыны прапануюць прайсці курс маладога байца: разабраць і сабраць аўтамат, надзець на хуткасць працівагаз. І толькі пасля – стрыжка нагала. Кожнага ўдзельніка сфатаграфуюць, а здымку прысвояць парадкавы нумар. Менавіта сярод іх па прынцыпе латарэі і разыграюць галоўны прыз — скутэр. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top