Студыя "Аванці" – "Едуць, едуць да вас Калядачкі..."
Мы са Шчодрай ідзем, ідзем,
На ўвесь свет радасці нясем.
Прыйшлі да вас, не прамінулі,
Каб бяда і гора вас не закранулі,
Каб бяда і гора вас не закранулі.
Едуць, едуць да вас Калядачкі –
Будзе весела, ладкі-ладачкі.
Ай-ай-ай-ай, ладкі-ладачкі,
Ай-ай-ай-ай, ладкі-ладачкі.
Каўбасой, пірагом пачастуйце нас,
А то рожкамі каза забадае вас.
Каб увесь год быў шчаслівы,
Буйныя вашы нівы,
Каб дабра была поўны клеці,
Каб любілі, шанавалі вас вашы дзеці,
Каб любілі, шанавалі вас вашы дзеці.
Едуць, едуць да вас Калядачкі –
Будзе весела, ладкі-ладачкі.
Ай-ай-ай-ай, ладкі-ладачкі,
Ай-ай-ай-ай, ладкі-ладачкі.
Каўбасой, пірагом пачастуйце нас,
А то рожкамі каза забадае вас.
Народная песня з вёскі Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Сучасная апрацоўка Сяргея Сухамліна.
Сайт тэлеканала “Беларусь 3“:
Наша старонка ў ФБ:
Наша старонка ў ОК: