Не – ядзернай зброі ў Беларусі!
Пасля распаду Савецкага саюзу Беларусь стала восьмай краінай свету па колькасці ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі.
Аднак карыстацца ёй самастойна краіна не магла – усе коды для запуску ракет знаходзіліся ў Маскве. У ваенна-палітычным плане Беларусь была залежная ад Расіі.
Гэты факт, а таксама непераадольныя дагэтуль наступствы чарнобыльскай трагедыі сталі прычынамі вываду з Беларусі ядзернай зброі, а ў артыкуле 18 Канстытуцыі было замацавана што “Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю без’ядзернай зонай, а дзяржаву - нейтральнай”.
Трэнд аб тым, што Беларусь – нейтральная без’ядзерная дзяржава быў пахаваны пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. На тых выбарах краіну ахапілі самыя масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, у выніку чаго Аляксандр Лукашэнка атрымаў праблемы з легетымнасцю і перастаў прызнавацца абраным кіраўнікоў з ліку дэмакратычных краін свету. Аднак вынікі выбараў прызнала Расіі, што і дала апошняй нагоду для ваенна-палітычнага ціску на Беларусь.
Пасля лютаўскага рэферэндуму 2022 г. артыкул 18 Канстытуцыі быў зменены і ўжо гучаў так “Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў”. Словы пра імкненне да без’ядзернага статусу і нейтралітэту былі выключаныя.
Адразу пасля гэтага Уладзімір Пуцін пачаў рабіць заявы аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядзернай зброі Расіі.
Сваю палітычную нелегітымнасць Аляксандр Лукашэнка вырашыў прыкрыць расійскім заступніцтвам і яе ядзерным парасонам.
Гэта з’ява адмоўна сказваецца на іміджы Беларусі, а таксама робіць краіну патэнцыйна ўразлівай і ўцягнутай у вайну Расіі і Украіны.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) выступае супраць ядзернай зброі ў Беларусі!
Беларусь павінна быць мірнай, дэмакратычнай і нейтральнай краінай!
Не вайне!
Не дыктатуры!
Не ядзернай зброі!
#невайне #bsdp
1 view
823
218
3 weeks ago 00:01:14 1
Гиперзвуковая ракета Орешник России, первые данные
2 months ago 00:13:31 1
СТАЛИН - ЗА ЧТО ГЛОБАЛИСТЫ ЕГО УБРАЛИ ? 7 ШОКИРУЮЩИХ ФАКТОВ
2 months ago 00:44:11 1
Политик из США Пинкус. Сенсация от Ермака, переговоры Зеленского с Путиным, что спасет Украину