«Сцяна» 1ч. Белсат

«Сцяна» гэта новы цыкл тэлеканалу «Белсат», што стартуе ў панядзелак, 21 лютага. У кожнай з дванаццаці частак працягласцю не болей сямі хвілінаў беларусы, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту на менскай плошчы Незалежнасці дзеляцца сваімі сведчаннямі. Назва «Сцяна» -- яркі сімвал сучаснай Беларусі: «Паміж уладаю і людзьмі -- сцяна, між апазіцыяй і людзьмі -- сцяна. 19 снежня людзі выйшлі, каб прабіць сцяну, абраць сваю ўладу, але паўстала сцяна са шчытоў і шыхтоў спецназу», - гаворыць Вячаслаў Ракіцкі, адзін з суаўтараў праграмы. ,1636,
Back to Top