Мужчыну, які зьняў здарэньне з надзіманымі атракцыёнамі, асудзілі на 7 дзён арышту

Прыватнага прадпрымальніка зь Берасьця Паўла Пятроўскага, які зьняў, як вецер перакуліў надзіманыя атракцыёны на сьвяце ў Александрыі, асудзілі на 7 дзён арышту. Яго затрымліваў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Паўлу Пятроўскаму 42 гады. Па адукацыі настаўнік гісторыі. Жанаты, у сям’і двое малых дзяцей — аднаму тры гады, другому 10 месяцаў. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top