Канеўская — 54-гадовая палітзьняволеная з чатырма сынамі / Каневская — 54-летняя политзаключенная <#РадыёСвабода>

🔶 Канеўская — 54-гадовая палітзьняволеная з чатырма сынамі / Каневская — 54-летняя политзаключенная Імя Тацяны Канеўскай добра вядомае тым, хто сочыць за ініцыятывай «Маці 328». Жанчына, сын якой сутыкнуўся зь несправядлівым прысудам паводле «наркатычнага» артыкулу, некалькі разоў удзельнічала ў галадоўках з надзеяй прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы наркотыкаў. Спрацавала – вырак сына Тацяны перагледзелі, замест першапачаткова прысуджаных васьмі ён правёў за кратамі толькі тры гады. У 2020 годзе жанчына, якая, жывучы ў Гомлі, добра ведала Сяргея Ціханоўскага, далучылася да выбарчай кампаніі ягонай жонкі, стала даверанай асобай Сьвятланы, актыўна зьбірала подпісы ў падтрымку яе вылучэньня, выступала на мітынгах. Затрымалі Тацяну 8 жніўня, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. Суд, які прайшоў 10 жніўня, адправіў справу на дапрацоўку, але на волю жанчына ня выйшла. Родным паведамілі, што цяпер ёй выстаўлена новае абвінавачваньне – ужо крымінальнае.
Back to Top