Наш канал в социальных сетях:
Якую прыгожую назву мае наша краіна – Беларусь!
Яшчэ мы завём яе Радзіма.
А яшчэ – Бацькаўшчына.
Радзіма – бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з ўсіх краін у свеце.
Поле, лес, рэчка, возера, зямля па якой мы ходзім, вёска ці горад, у якіх мы жывём, - гэта усё радзіма.
На ша краіна завецца таксама бацькаўшчына – бо яна засталася нам у спадчыну ад бацькоў нашых. А ім ад іх бацькоў – нашых дзядоў. І так – аж ад самых далёкіх продкаў.
Найвялікшы скарб Беларусі – гэта людзі. Побач з беларусаміт жывуць у нашых гарадах і вёсках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары. Ёсць і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей.
Чаму ж нас называюць беларусамі, а нашу зямлю – Беларуссю? Андны кажуць, што ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая – значыць вольная. Сапраўды, белы колер во ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.
Трэба ведаць гісторыю сваёй краіны. Гэта дапаможа зр