У нас з вамі свята!
25 сакавіка 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы ў гэты дзень упершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дык давайце правядзем Дзень Волі разам!
Каманда БНР100 запрашае адзначыць Дзень Волі ў фармаце анлайн-свята. Будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, а таксама вас чакаюць гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым.
Для вас праспяваюць:
🤍 J:МОРС,
❤️ Naviband,
🤍 Šuma,
❤️ Nochy,
🤍 Dzieciuki,
❤️ Volski.
Таксама ў эфіры запланаваныя абмеркаванні з удзелам экспертак і экспертаў – на тэму гісторыі і культуры Беларусі, нашай сучаснасці і будучыні. А весці гэтае мерапрыемства будуць Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі.
Уся асноўная інфармацыя – па хэштэгу #БНР106 і на сайце
Дзяліцеся з блізкімі, запамінайце час і месца сустрэчы – мы робім гэта для кожнай і кожнага, хто чытае гэтыя радкі. Збірайцеся з роднымі і сябрамі і ўключайце трансляцыю разам. Насычаны эфір запланаваны на ўвесь вечар. У вас будзе магчымасць бяспечна пагутарыць з гасцямі шоу і прывітаць землякоў 😉.
Нагадваем, што вы можаце падтрымаць арганізацыю нашага свята тут – будзем вельмі ўдзячныя.
Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут:
Падрабязней пра «Годна»:
Далучайцеся да нас у сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
@hodnaby