Падкаст 13. Загадкі Іллянскай гуты разгаданыя/ І ўсё дзякуючы археалагічнай экспедыцыі БДУ

У 2015 г. археалагічная экспедыцыя ўніверсітэта выправілася на раскопкі гуты, якая ў XVIII — пачатку ХІХ ст. існавала ў вёсцы Ілля на Вілейшчыне. На працягу чатырох палявых сезонаў вопытныя даследчыкі і пачынаючыя археолагі-практыканты, а таксама дабраахвотнікі-валанцёры адкрывалі таямніцы Іллянскай гуты. Каманду навукоўцаў і студэнтаў узначальвалі Паліна Сяргееўна Курловіч і Вольга Львоўна Ліпніцкая. Новы падкаст! Слухайце, дыскутуйте, дзяліцеся спасылкамі ... Падкаст падрыхтаваны ў рамках праекта PER ASPERA AD ASTRA (1921-2021), які прысвечаны стагоддзю БДУ WEB: VK: FB: INSTA: TG:
Back to Top