Спектакль “Імжа“ / Арт-праект “Дзе-я?“

Падтрымаць нескароных тэатральных дзеячаў: Спектакль “Імжа” паводле п’есы “Сялянская вайна“ Йонаша Кофты, рэж. Мікола Трухан 20 траўня, 20:00 Беларускі фонд культурнай салідарнасці запрашае на ўнікальную імпрэзу — спектакль “Імжа“, пастаўлены легендарным рэжысёрам Міколай Труханам у 1991г. ва ўласным аўтарскім тэатры “Дзе-я?“ і адноўлены былым акцёрам тэатра Генадзем Гатоўчыцам 29 красавіка 2021 года. П’еса польскага драматурга, паэта, акцёра Кофты слушна спалучылася з адчуваннямі беларускага рэжысёра, асветніка, наватара Міколы Трухана (1947 — 1999). Рэжысёр зрабіў з гэтай п’есы алегарычную прамову ці то пра лёс беларусаў, ці то пра цьмяны і няпэўны чалавечы лёс кожнага на Зямлі. Спектакль-алегорыя і спектакль-метафара, кожная рэпліка ў ім самакаштоўнасць... героі яго - гэта архетыпы “племені людскога“... яны быццам падарожнікі, якія блукаюць у нявызначанай, варожай прасторы... Імжа. Імжа не дае бачыць, чуць, разумец
Back to Top