Раскажы мне / Oshiete — «Хайдзі, дзяўчынка Альпаў» / Heidi, Girl of the Alps (уступная песня)
Дапамагчы выхаду новых серый можна тут:
“Раскажы мне” — гэта беларускі кавер Oshiete - уступнай песні з мультсерыяла Heidi, Girl of the Alps («Хайдзі, дзяўчынка Альпаў»).
Мультсерыял зняты японскай студыяй Zuiyo Enterprises па аповесці «Хайдзі» швейцарскай пісьменніцы Яганы Шпіры. Прэм’ера адбылася ў 1974 годзе на телеканале BS Fuji. Адзін са стваральнікаў – Хаяа Міядзакі — адмыслова наведваў Швейцарыю для дакладнага адлюстравання прыроды.
Вытворчасць
Спявае Aljaksandra Grahovskaya
()
Аўтар перакладу Ksienija Kapica
()
Original song – Oshiete (おしえて) Heidi, Girl of the Alps (1974) OST 01 Intro.
Oshiete sung by Ishu Kayoko. Yodeling by Nelly Schwarz.
Heidi, Girl of the Alps (アルプスの少女ハイジ Arupusu no Shōjo Haiji)
Тэкст:
Вецер свішча. А чаму
Так здалёку чую гук яго?
Ну а воблачкі чаму
Бы чакаюць позірку майго?
Ах, раскажы мне, дзядуля,
Ах, раскажы мне, дзядуля.
Раскажыце мне, кедрыкі і хвойкі гор!
Горны снег, а ты чаму
Увечары ружовы стаў?
Ды ўцяміць не магу,
Хто ветрык і куды схаваў.
Ах, раскажы мне, дзядуля,
Ах, раскажы мне, дзядуля.
Раскажыце мне, кедрыкі і хвойкі гор!
Ну а зорачкі чаму
Пазіраюць на мяне ў сне?
А так цёпленька чаму
У саломе ноччу спіцца мне?
Ах, раскажы мне, дзядуля,
Ах, раскажы мне, дзядуля.
Раскажыце мне, кедрыкі і хвойкі гор!
2 views
689
173
3 weeks ago 00:00:00 1
Арт- терапия и практика Арт-дневник как способ саморефлексии
1 month ago 00:08:29 2
Что делать, если съёмный зубной протез МЕШАЕТ? Разберем основные варианты решения проблем!
1 month ago 01:07:34 8
Праздничный концерт ко Дню Победы - 9 мая - 80 ЛЕТ ПОБЕДЫ @romantika_shansona #деньпобеды
1 month ago 00:35:09 1
Как выбраться из симуляции. Иструкция от Виктора Пелевина
2 months ago 00:14:42 5
НАЧИНАЕМ НОВЫЙ ПРОЕКТ!!!
2 months ago 00:04:49 1
Кизеловский завод | чугунолитейный и железоделательный завод | Кизел | история завода
2 months ago 00:18:18 1
О ЧЁМ МОЛЧАТ ПРОИЗВОДИТЕЛИ АЭРОГРИЛЯ? | 5 ПРОБЛЕМ с АЭРОГРИЛЕМ!
2 months ago 00:03:33 2
Ты Меня Не Любишь, Не Жалеешь, версия в виде красивой песни