«Славянскі базар» рыхтуе новы строй для галоўнай сцэны ()
У Віцебску на сцэне Летняга амфітэатра пачалі мантаж абсталявання да фестывалю «Славянскі базар». На галоўнай пляцоўцы форуму працуюць каля паўсотні высокакваліфікаваных спецыялістаў з Масквы. Нягледзячы на тое, што форум пройдзе ў 26 раз, яго сцэнаграфія ні разу не паўтаралася. Дэкаратары сакрэтаў не раскрываюць, але запэўніваюць, што будзе шмат дынамічных элементаў, святла і відэакантэнту.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017