Палескі гурт “Церабяначка“ - Вясельная

Гурт “Церабяначка“ / Палескі Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым Мінск Палескі калектыў «Церабяначка» (в.Церабень, Пінскі р-н) «Церабяначка» — носьбіты старадаўніх спеўных традыцый, іх называюць «выхадцамі з балот». Пад такой назвай гурт выступае з 2014 году, з таго моманту як сабрала і аб’яднала ўсіх мясцовая настаўніца Пташыц Еўдакія Антонаўна. Да гэтага моманту ўсе жанчыны спявалі ў мясцовай царкве. Унікальнасць калектыва ў тым, што ўсе спявачкі паслядоўнікі спеўнай ТРАДЫЦЫІ свайго рэгіёну, прафесійна спяваць не вучыліся, а пераймалі песні ад сваіх бацькоў, бабуль, прабабуль. Таму і па сённяшні дзень гурт “Церабяначказ’яўляецца вельмі ўнікальным і самабытным калектывам, спяваюць старадаўнія песні, так як іх спявалі раней. У іх рэпертуары каля сотні абрадавых песен, гісторыя з’яўлення якіх паходзіць яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Кожны год на “Троіцу“ спявачкі з гурта праводзяць тутэйшы веснавы абрад “Ваджэнне куста“. Музыч
Back to Top