Адныя з нас позірк кіруюць на захад,
Другія з надзеяй глядзяць на усход.
У суквецці вялікіх, салідных народаў
Стрычыць мой малы, ненадзейны народ.
Я першыя словы з маленства засвоіў,
Як толькі на ножанькі цвёрда ўстаў.
Я гэныя словы на мамчынай мове
Штодзень як мадлітву святую шаптаў:
“Дзякуй, вялікае дзякуй,
Што ваша вяроўка так моцна не цісне, не трэ.
Дзякуй, вялікае дзякуй,
За тое, што сонца над стрэхай, а ноч на дварэ.