ДАВОЛІ! ДА ВОЛІ! Пратэсты і разгон Плошчы–2010, рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2011 г.
Зняважаныя нахабным крадзяжом іхных галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, дзясяткі тысяч беларусаў 19 снежня 2010 г. рушылі цэнтральным праспектам сталіцы з мірнаю дэманстрацыяй пратэсту.
Тыя, каму надакучыла жыць у хлусні, думалі, што ідуць да Волі. Аднак іх сустрэла сцяна спецназаўцаў з дубцамі і шчытамі ды цуг аўтазакаў. Для больш як 700 асобаў вынікам таго паходу стала збіццё, арышт, штрафы. А некаторых шлях прывёў за краты – на доўгія месяцы.
Драматычныя падзеі снежня 2010 года, а таксама следчая, судовая і турэмная сістэмы Беларусі паказваюцца ў фільме вачыма ўдзельнікаў таго мірнага пратэсту, якія прайшлі праз пекла турмаў. Яны страцілі працу, у іх забралі права на вучобу, яны зазналі жорсткія фізічныя і маральныя катаванні.
Новая сустрэча з героямі адбудзецца праз год пасля тых драматычных падзеяў. Гэтым разам там, дзе яны працуюць, вучацца, жывуць. І сёння героі фільму працягваюць асэнсоўваць той паход да Волі. Кожны з іх мае ўласны вобраз сучаснае Беларусі.
ДАВОЛІ! ДА ВОЛІ
1 view
3319
885
8 months ago 00:21:27 1
Кармичность года или сила вашего Солнца. Нумерология
8 months ago 01:05:30 1
У Лукашенко ещё не было настоящей революции. И не будет? / Кулеша