Недзе ля ракі, дзе не мае броду
Шэрыя быкі танчаць карагоды
Ланцугі ў ночы адліваюць з ладам
Воран там крычыць з воўкам родным братам.
Палыхае там вогнішча да неба
П’юць яны віно заядаюць хлебам
Песні ім пяюць старыя цыганкі
Б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланкі!
Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім ня трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты хлопец спаў на пячы ў няволі
Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары!
Грай! Гукай! Вясны зялёнай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні р