Лукашенко проводит активные действия по дестабилизации ситуации в Польше

«Я спалю гэты дом» Лукашэнка заўсёды імкнуўся штучна перашкаджаць выбудоўванню паважлівых адносін з нашымі суседзямі і працягвае гэта рабіць сёння: закідвае дыверсантаў і нелегальных мігрантаў на тэрыторыю Польшчы, пастаянна дэстабілізуе сітуацыю на мяжы, пагражае суседзям. Успамінаю, як неўзабаве пасля смерці легендарнага польскага музыкі Чэслава Немана ў 2004 годзе да мяне (у той час — амбасадара Беларусі ў Польшчы) прыйшлі ўдава музыкі і ягоныя сваякі. Яны звярнуліся з ініцыятывай аб пераносе дома класіка польскай музыкі са Старых Васілішак на Гарадзеншчыне ў Польшчу, каб стварыць у ім музей. Менавіта ў гэтым доме ў Гродзенскай вобласці нарадзіўся Чэслаў Неман — сапраўды выбітная асоба, вядомы музыкант, выканаўца і кампазітар, без перабольшання легенда польскай музыкі. І Беларусь у жыцці музыканта мела асаблівае значэнне: стаўшы вядомым польскім музыкам, ён захаваў псеўданім у гонар беларускай ракі Нёман. Большасць палякаў, але, думаю, і многія беларусы памятаюць архіўнае выступленне
Back to Top