Суп з гісторыяй - КАПУСТА на вэнджаных РЭБРАХ. Гатуем з “Будзьма!“
Першыя ўзгадкі аб гэтай страве з’явіліся яшчэ ў XVI ст., некаторыя даследчыкі мяркуюць, што капусту альбо капусняк пачалі гатаваць яшчэ ў IX ст., тады суп уяўляў сабою проста вараную капусту. За тысячагадовую гісторыю гатавання рэцэптура супу моцна змянілася толькі ў XIX ст., калі сталі даступнымі спецыі і бульба, і мучная запраўка знікла.
📌Гатуем на сям’ю:
вэнджаныя рэбры 500 г
3 літры вады
1 ст. лыжка солі
30 гарошкаў перцу
20 гарошынаў каляндры
5 лаўровых лістоў
сярэдні качан капусты (0,5 кг)
1 цыбуля
1 вялікая морква
150 г сала
50 г часнаку
1 ст. лыжка мёду
250 г кіслай капусты
2-3 бульбіны
хлеб чорны, па лусце да кожнай порцыі
1 ст. лыжка смятаны
зеляніна
Музыка: Стары Ольса