“Па што ідзеш, воўча?“ Евы Вежнавец — “Творчая кухня“ |
Літаратурная праграма Еўрарадыё “Творчая кухня“ вяртаецца ў эфір. 13 кастрычніка а 19-й у нас у гасцях пісьменніца, шорт-лістарка прэміі Гедройца Ева Вежнавец.
Паразмаўляем пра кнігу “Па што ідзеш, воўча?“, пра супрацоўніцтва з выдавецтвам “Пфляўмбаўм“, пра жыццё ў эміграцыі, пра чаканні ад сёлетняга Гедройца. Таксама Ева адкажа на пытанні гледачоў.
“Творчая кухня” — сумесны праект Еўрарадыё і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні.
15 views
158
27
3 weeks ago 00:59:01 1
Что будет в ближайшем будущем? Контакт с неземными цивилизациями! МАРА БОРОНИНА