Да ІІ Еўрапейскіх гульняў будзе выпушчана эксклюзіўная партыя гадзіннікаў
Эксклюзіўная партыя выпушчана будзе на Мінскім гадзіннікавым заводзе да пачатку спаборніцтваў. Сёння журналістам паказалі, як будуць выглядаць тры мадэлі. Самая вялікая партыя - рознакаляровая - прызначана для валанцёраў. Гадзіннікі ў больш дарагім выкананні - са стальным корпусам, мінеральным шклом і скураным раменьчыкам - дастануцца пераможцам гульняў, а таксама прадстаўнікам афіцыйных дэлегацый. Гадзіннікі з сімволікай ІІ Еўрапейскіх гульняў з’явяцца і ў продажы. Набыць сувеніры можна будзе ў спецыялізаваных магазінах гадзіннікавага завода, а таксама на спартыўных аб’ектах гульняў і ў фан-зонах.
3 views
1
0
4 months ago 00:03:31 1
Артем Пивоваров х KOLA - Ніч яка місячна (Official music video)