У Шклоўскім раёне 4 красавіка, быў праведзены суботнік.

У мэтах добраўпарадкавання і навядзення парадку ў горадзе і сельскіх населеных пунктах, а таксама падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у Шклоўскім раёне, у мінулую суботу 4 красавіка, быў праведзены суботнік. Каля 14 тысяч жыхароў Шклоўшчыны неслі працоўную вахту на сваіх працоўных месцах і наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях.
Back to Top