Спрат - “ Пакаленне“

Спрат запісаў новую песню “Пакаленне“ ды зняў на яе кліп. Хоць першы блін заўжды не самы лепшы, але ўсё ж спадзяемся ў нас атрымалася зрабіць яго падобным на той самы блін. Для першага разу не хацелася рабіць нешта складанае ды ўкладаць у відэа нейкі вялікі сэнс. Здымаць вырашылі ў закінутым цэху на ўскраіне горада, які за гады прастою размалявалі мясцовыя графітысты. Апыталі сяброў з фатаапаратамі на жаданне паспрабаваць сябе ў ролі аператараў. Нам пашанцавала-згадзілася ўсходзячая зорка Ленінскага раёна горада Брэста Ігар Бурштын. У цэху не было электрычнасці ,таму кліп знялі за адзін зарад акамулятара. У песне паднятая тэма змены пакаленняў, стану краіны і той хлусні, што ўліваюць у нашы вушы з экранаў. Шкада, што пакаленьні мяняюцца, а ўлада застаецца нязменнай.
Back to Top