На Алеі Герояў адбыўся мітынг, прысвечаны 30-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Напярэдадні 30-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Шклове, на Алеі Герояў у гарадскім скверы, адбыўся мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Каля памятнага знака загінуўшым землякам сабраліся іх родныя, блізкія, сябры, прадстаўнікі ўлады, арганізацый раёна, шклаўчане і госці горада.
Back to Top