ПАЛІНКА 16+ / Янка Купала

Магчыма, цяпер не самы ўдалы час для прэм’ер, але ніхто не ведае, што будзе заўтра. Мы тут, побач, падтрымліваем адно аднаго тым, што не спыняемся. 23 траўня на ютуб-канале “Купалаўцы” сустракайце сусветны паказ неўміручай “Паўлінкі”. Так, гэта не проста прэм’ера, а сапраўднае кругасветнае анлайн-падарожжа з шэрагам сюрпрызаў. Адмыслова да прэм’еры мы падрыхтавалі субтытры на англійскай, французскай, нямецкай, украінскай, польскай, рускай і нават кітайскай мовах. Выбраць патрэбны вам варыянт можна ў наладах відэа падчас прагляду. Сапраўдны спектакль-легенда, які больш за сем дзесяцігоддзяў жыве на купалаўскай сцэне, які выхаваў некалькі пакаленняў артыстаў і гледачоў, нарадзіўся ў эвакуацыі ў Томску ў 1944 годзе. Візітоўка тэатра, нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, феерверк і свята шчырай беларускай мовы, спектакль-музей, спектакль-аншлаг, спектакль-любоў. Спектакль, які ўвабраў у сябе безліч лёсаў, гісторый і легендарных імёнаў. Невыпадковая іронія лёсу. 23 траўня 1944 года тэатр у
Back to Top