Як працуе філасофія страху і пры чым тут забастоўка? | Как связаны философия страха и забастовка?

Заклік Сяргея Дылеўскага распачаць з 1 лістапада агульную забастоўку выклікаў цунамі крытыкі з тлумачэннямі і абгрунтаваннямі, чаму гэта ў сённяшняй Беларусі немагчыма. Прыхільнікі ідэі хоць нейкага “варушэння” паўсталі на абарону калі не Дылеўскага, то яго закліку да забастоўкі. І вось 1 лістапада надышло. Якую ролю ў абмеркаванні магчымасці забастоўкі адыгралі “маніпулятары ў пагонах”? Калі план — не галоўнае, то на што варта спадзявацца? Ці толькі страх прымушае людзей маўчаць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кандыдат філасофскіх навук, былы дацэнт кафедры філасофіі культуры БДУ Павел Баркоўскі. 01:50 Улады робяць усё, каб страх не знікаў з грамадства 03:40 У грамадстве няма эмацыйных перадумоў да забастоўкі. Але многія дзеянні адбываюцца на парыве 05:10 Маніпуляцыя грамадскай свядомасцю і эмацыйная прыгнечанасць беларусаў 07:50 Філасофія страху ў прадстаўнікоў улады: стаўкі для іх вельмі высокія Рэакцыя ўладаў на страйк, выкліканая страхам страты ўлады 12:10 Ці трэба было аб’яўляць страйк зараз
Back to Top