Пра беларускага дзеяча з Берасьця Ўладзіміра Базана распавядае грэка-каталіцкі сьвятар а. Ігар Кандрацьеў. Берасьце, , 15-ыя ўгодкі сьмерці Ў.Базана.
Уладзімір Базан ( - ) - мастак, дзяяч беларускага адраджэнскага руху, заснавальнік грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці, дапамагаў у выданьні газеты “Царква“ і інш. рэлігійнай літаратуры.
Нарадзіўся ён у Менску. Скончыў тэатральна-мастацкі інстытут (сёньня - Акадэмія мастацтваў). Пасьля жыў у Берасьці.
Быў сябрам творчай суполкі мастакоў “Пагоня“, сябра Сойму і старшыня Берасьцейскай абласной Рады БНФ у 1991-1997, выдавец беларускай незалежнай газеты “Шлях“, вядомы калекцыянер-баніст і краязнаўца, заснавальнік шэрагу арганізацыяў (сябрына “Край“ у Берасьці, ГА “Стары горад“, Фонд імя Льва Сапегі і інш.), выкладаў у беларускім вечаровым ліцэі пры ўніверсітэце ў Берасьці.
Неспадзявана захварэў і заўчасна памёр