“Стартапніца”: шэрынг-эканоміка па-беларуску ад прыкладання Keeple
Keeple — беларускі дадатак, які дазваляе рацыянальна кіраваць сваёй маёмасцю. Ён створаны на хвалі цікавасці да шэрынгу — перадачы рэчаў у часовае карыстанне з выгадай для абодвух бакоў. Шэрыць можна бытавую тэхніку, аўтамабілі і нават кватэры. Так што, мабыць, за шэрынгам будучыня. Але ці змогуць беларусы прапанаваць свету штосьці новае ў гэтай сферы? Пра гэта ў сумесным праекце Еўрарадыё і “Стартапница“ мы пагаворым з распрацоўшчыкам Keeple Канстанцінам Канопкам. Размова пачнецца ў 14:05 пасля выпуску навінаў. Дапамагаць нам, як заўжды, будзе галоўрэд Юлія Няхай.