ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Лазовіца

Вёска Лазовіца Клімавіцкага раёна была адным з цэнтраў каталіцызму на ўсходніх беларускіх землях. У 1752 годзе па запрашэнні гаспадара вёскі Івана Кіркора езуіты пабудавалі тут касцёл Святой Тройцы. Пазней арганізавалі кляштар, школу, заснавалі ладную гаспадарку. А ў сярэдзіне ХХ ст. у Лазовіцы знаходзілася найлепшая сельская бібліятэка БССР, якая змяшчалася ў будынку былой праваслаўнай царквы
Back to Top